У прысутнасці амбасадара Вялікабрытаніі выбарчая камісія №63 Савецкага раёна на запыт назіральніка (мой) расклала бюлетэні асноўнага дня галасавання па стосах за кандыдатаў. Візуальна два найбольшыя стосы выглядалі аднолькавымі (магчыма, у пасла знойдзецца лепшае фота?) настолькі, што і цяпер не ведаю, які перамагаў. (Тэма асобнай гаворкі — агульная колькасць выкарыстаных бюлетэняў, іх відавочна не дужа шмат.)

Старшыня камісіі адмовіўся казаць, каму стосы належаць, але паводле пратакольнага (ён жа алфавітны) парадку там мусілі знаходзіцца кандыдаты К і Л. Але ў выніковым пратаколе прысутныя пабачылі разгром Караткевіч Лукашэнкам у суадносінах 11 да 1, а без уліку датэрміноўкі і вынасных скрыняў нават 14:1 (так, за Караткевіч быццам бы прагаласавала датэрмінова больш, чым у асноўны дзень).

Калі ж прыпусціць, што другі стос належыць пратакольнаму 2-му месцу «Супраць усіх», а яго афіцыйны вынік за вылікам датэрміновага і галасавання па месцы жыхарства складае 151 супраць 407 «За стабільнасць», гэта ўсё роўна вельмі далёка ад суадносін на стале. Дзякуй спадару амбасадару за прыклад здаровай нахабнасці — следам за ім і я асмеліўся рабіць здымкі на тэлефон, і мне ўжо не змаглі тое забараніць (хоць і намагаліся, звычайна).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?