Другую перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

19 кастрычніка ў Новакузнецку беларускі клуб выйграў па булітах у мясцовага «Металурга» — 4:3 (0:1, 2:1, 1:1, 0:0, буліты — 1:0).

Пасля 21 гульні «Дынама» з 31 балам займае 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 10 перамог.

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 21 кастрычніка — з хабараўскім «Амурам», 23-га — з «Адміралам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?