ААТ «Авіякампанія «Белавія» пачынае выкананне рэгулярных палётаў па маршруце Мінск — Адэса — Мінск. Прэзентацыя рэйса адбудзецца 25 кастрычніка ў міжнародным аэрапорце Адэса.

Як паведаміла прэс-служба «Белавія», у межах прэзентацыі прадстаўнікі авіякампаніі і аэрапорта раскажуць пра асаблівасці выканання новага рэйса, пунктах следавання транзітных пасажыраў праз Мінск, а таксама перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай авіяцыі. У ліку запрошаных гасцей — губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі.

Варта адзначыць, што «Белавія» планавала адкрыць дадзены рэйс летам 2016 года. Аднак у канцы верасня ўкраінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць шэрагу расійскіх авіяперавозчыкаў, забараніўшы ім палёты ва Украіну і транзіт. У адказ на гэта ў Расіі забаранілі палёты ўкраінскіх перавозчыкаў. Цалкам прамы паветраны рух паміж Украінай і Расіяй можа спыніцца 25 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?