Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску на канец верасень 2015 склала 6,5 тыс. чалавек, што ў 3,8 разы больш, чым на канец верасня 2014 года, але на 2,3% менш, чым на канец жніўня 2015 года. Пра гэта паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска са спасылкай на камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец верасня 2015 года склаў 0,6% эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец верасня 2014 года — 0,2%).

У эканоміцы горада Мінска ў верасні 2015 было занята 1 млн 79,8 тыс. чалавек, што на 0,7% менш, чым у верасні 2014 года.

Арганізацыямі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва) у верасні 2015 было прынята на працу 19,4 тыс. чалавек (2,9% сярэднемесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 1,1 тыс. чалавек, або 5,7 % ад агульнай колькасці прынятых.

Звольнена па розных прычынах 15,8 тыс. чалавек (2,4% сярэднемесячнай колькасці), з іх 3,9% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,5% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнiкаў (стаўленне ліку прынятых да ліку звольненых) у верасні 2015 склаў 1,226 (у верасні 2014 гады — 1,228).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?