Паліцыя раніцай 28 кастрычніка правяла ператрус у Бібліятэцы украінскай літаратуры ў Маскве. Паводле дадзеных расійскіх СМІ, праваахоўнікі шукалі інфармацыйныя матэрыялы «русафобскага характару».

Паліцэйскіх таксама цікавілі і тыя матэрыялы, дзе «скажаюцца гістарычныя факты».

«Ператрусы праходзяць у будынку Бібліятэкі ўкраінскай літаратуры на вул. Трыфанаўская. Аператыўнікі канфіскуюць з бібліятэкі дакументы, электронныя носьбіты і некаторую літаратуру», — распавёў суразмоўца інфармацыйнага агенцтва «Масква».

Паводле дадзеных агенцтва, у першую чаргу паліцыю цікавілі асобнікі газеты «Час Руху», адзін з аўтараў якой — Барыс Тарасюк, намеснік кіраўніка фракцыі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?