Адносная большасць беларусаў не хочуць размяшчэння ў краіне расійскай авіябазы. Гэта паказала апытанне, праведзенае Беларускай аналітычнай майстэрняй.

Праўда, вялікая доля людзей яшчэ не чула пра гэты намер, што робіць грамадскую думку патэнцыйна зменлівай.

Як расказаў «Нашай Ніве» прафесар Андрэй Вардамацкі, на пытанне «Ці чулі Вы, што Расія збіраецца размясціць на тэрыторыі Беларусі вайсковую авіябазу» «так» адказалі 53.1% апытаных, не — 46,2%. Іншыя мелі цяжкасці з адказам.

Пытанне «Як Вы ставіцеся да рашэння размясціць на тэрыторыі Беларусі расійскую авіябазу» задавалі толькі тым, хто чуў.

Адказы размеркаваліся наступным чынам, %:

Цалкам адмоўна 18,8
Хутчэй адмоўна 20,8
Ні адмоўна, ні станоўча 20,8
Хутчэй станоўча 16,0
Цалкам станоўча 14,6
Цяжка сказаць / адмова ад адказу 9,0

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?