3 лістапада ў мінскай краме «Symbal.by» адбудзецца перадканцэртная прэзентацыя новага альбому «Чырвоны штраль», а таксама атрыбутыкі гурту — партызанскіх цішотак, торбаў, сувеніраў, сцяга і пашпарту беларускага партызана — якую распрацаваў дызайнер Ігар Назаранка.

На прэзентацыі можна будзе таксама набыць квіткі на канцэрт у Вільні ды атрымаць аўтографы ад Лявона Вольскага і музыкаў гурту «Крамбамбуля»

Пачатак сустрэчы а 19.00. Месца сустрэчы: крама «Symbal.by» (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра).

Выдаўцы папярэджваюць, што ўсе рэчы выпушчаныя абмежаваным тыражом.

Набыць можна будзе ўпершыню на сустрэчы 3 лістапада, потым на канцэрце 7 лістапада ў Вільні. Калі нешта застанецца, то з'явіцца ў самой краме «Symbal.by».

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?