Па дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) доступ да дзяржзаказу павінен быць аднолькавым для ўсіх кампаній яго членаў — такім жа, як і для нацыянальных. Але як лічаць у Мінэканамразвіцця, гэта патрабаванне не выконваецца, таму міністэрства накіравала ноты ў адпаведныя ведамствы Казахстана і Арменіі, а таксама ў Міністэрства гандлю Беларусі, пішуць «Ведомості».

«Казахстан зацвердзіў спіс з 245 відаў тавараў, якія могуць закупляцца толькі ў казахстанскіх вытворцаў. Ёсць таксама база патэнцыйных казахстанскіх пастаўшчыкоў. Асноўная праблема з Казахстанам — адсутнасць ўзаемнага прызнання электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП)», — гаворыцца ў ноце.

Як вядома, каб атрымаць доступ да дзяржзаказу, расійская кампанія павінна адкрыць у Казахстане прадстаўніцтва і атрымаць казахскі подпіс. У беларускіх жа таргах можна ўдзельнічаць, не выходзячы з дому.

З ноты таксама вынікае, што ў Арменіі паведамленні і дакументацыю закупак не пераводзяць на рускую, які з'яўляецца афіцыйнай мовай Мытнага саюза. У Беларусі ж назіраюцца праблемы з пацвярджэннем краіны паходжання работ і паслуг: міжнародны сертыфікат прымаецца толькі для пастаўшчыкоў тавараў. Адказу на прэтэнзіі пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0