Камерцыйныя запасы нафты выраслі да рэкорднага ўзроўню, паведаміла ў пятніцу ў штомесячнай справаздачы Міжнароднае энергетычнае агенцтва.

У нафтасховішчах 34 краін Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, інтарэсы якой прадстаўляе МЭА, у канцы верасня знаходзілася 2,98 млрд барэляў; гэта на 257 млн барэляў больш за сярэднія ўзроўні для гэтай пары года.

«Гэтая гіганцкая падушка бяспекі надзімаецца нягледзячы нават на тое, што сусветны рынак нафты прыстасоўваецца да кошту ў $50 за барэль, — піша ў справаздачы МЭА аб запасах нафты. — Вынік — нафтасховішчы запаўняюцца да краёў, што стварае беспрэцэдэнтны буфер на выпадак геапалітычных шокаў і нечаканых перабояў у пастаўках».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?