Турэцкая праваабарончая арганізацыя Humanitarian Relief Foundation (IHH) паведаміла пра авіяўдары па калоне грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Гэта адбылося ў горадзе Азаз на поўначы Сірыі недалёка ад турэцкай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў акаўнтах арганізацыі ў сацыяльных сетках.

Пажарныя змагаюцца з агнём пасля расійскага авіяўдару. Фота Фіраса Фахама, агенцтва Анадолу.

Пажарныя змагаюцца з агнём пасля расійскага авіяўдару. Фота Фіраса Фахама, агенцтва Анадолу.

Турэцкае дзяржаўнае агенцтва Anadolu сцвярджае, што авіяўдар быў нанесены расійскімі Паветрана-касмічнымі сіламі. Агенцтва паведамляе як мінімум пра сем загінулых і дзесяць пацярпелых у выніку гэтага авіяўдару. Выданне падкрэслівае, што канвой грузавікоў вёз гуманітарную дапамогу для бежанцаў.

BBC са спасылкай на «Сірыйскую назіральную раду па правах чалавека» паведамляе, што раней расійская авіяцыя правяла маштабныя бамбаванні раёна Азаз.

У раёне горада Азаз паўстанцы змагаюцца як з урадавымі войскамі, так і з ісламістамі. Фота АП.

У раёне горада Азаз паўстанцы змагаюцца як з урадавымі войскамі, так і з ісламістамі. Фота АП.

Атака на канвой можа прывесці да далейшага абвастрэння адносін між Расіяй з аднаго боку і Турцыяй і Саудаўскай Аравіяй з другога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?