МЗС Расіі ў адмысловай заяве ў чацвер рэкамендаваў расейцам, якія знаходзяцца ў Турцыі з асабістымі мэтамі, пакінуць гэтую краіну.

Смаленская плошча пацвердзіла сваю ранейшую рэкамендацыю расійскім грамадзянам устрымацца ад наведванняў Турэцкай Рэспублікі.

Падставай для такіх рэкамендацый МЗС называе «тэрарыстычныя пагрозы, якія захоўваюцца на тэрыторыі Турцыі».

У аўторак міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што на турэцкай тэрыторыі назапашваецца крытычная маса тэрарыстычных праяў, якіх там, па яго ацэнцы, не менш, чым у Егіпце.

У гэтай сувязі Лаўроў заявіў, што МЗС РФ не рэкамендаваў «нашым грамадзянам накіроўвацца на дадзеным этапе ў Турэцкую Рэспубліку з турыстычнымі ці якімі-небудзь іншымі мэтамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?