Увечары 19 лістапада ў хляве на тэрыторыі прыватнага дома выявілі цела 10-класніцы. Паводле адной з версій, дзяўчына здзейсніла суіцыд.

Цела школьніцы ў пятлі выявіла ўвечары яе маці. Паводле папярэдняй версіі, дзяўчына павесілася. Мяркуецца, што напярэдадні трагедыі паміж школьніцай і мамай адбыўся слоўны канфлікт.

«Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Следчымі апытаны сваякі і знаёмыя школьніцы, агледжаны яе рэчы», — паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

У сярэдняй школе, дзе вучылася дзяўчынка, яе характарызуюць выключна са станоўчага боку. Яна добра вучылася, праблем з вучобай або паводзінамі ў яе не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?