Die Welt

Die Welt

Грамадзяне Украіны і Грузіі змогуць без віз падарожнічаць у краіны Еўрапейскага саюза з сярэдзіны 2016 года, паведамляе газета Die Welt са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах Бруселя.

15 снежня Еўрапейская камісія апублікуе даклад з пазітыўнай ацэнкай намаганняў, якія Украіна і Грузія прыкладаюць для атрымання бязвізавага ўезду, піша выданне. Даклад стане фармальным падставай для згоды краін — членаў ЕС на адмену віз.

Пры гэтым да вясны 2016 Кіеў павінен прадэманстраваць поспехі ў барацьбе з карупцыяй.

Калі рашэнне аб адмене віз ўcтупіць у сілу, грамадзяне Украіны і Грузіі змогуць свабодна ездзіць у Еўрасаюз і заставацца там на тры месяцы кожныя паўгода. Адмена віз не мае на ўвазе права на працу ў ЕС.

З 2016 года бязвізавы ўезд у Еўрасаюз могуць атрымаць і грамадзяне Турцыі. Урад краіны дамаглося адмены візаў у абмен на абавязацельствы ўзяць пад кантроль сітуацыю з бежанцамі, якія бягуць з Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?