Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што расійская групоўка ў Сірыі павінна дзейнічаць гранічна жорстка, знішчаючы любыя цэлі, якія пагражаюць узброеным сілам Расіі ў Сірыі.

Ён зрабіў такую заяву на штогадовай пашыранай калегіі міністэрства абароны Расіі.

Пуцін таксама даручыў ўзгадняць дзеянні расійскіх вайскоўцаў у Сірыі з каманднымі пунктамі Ізраіля і міжнароднай кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША.

На калегіі падводзяцца вынікі дзейнасці ўзброеных сіл Расіі за 2015.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?