mediakritika.by

mediakritika.by

«Сённяшнюю сітуацыю ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска пракаментаваць, не ведаючы ўсіх акалічнасцяў здарэння, не бяруся. Заўтра будзем разбірацца. Але ад сябе асабіста я прыношу прабачэнні ўсёй журналісцкай супольнасці», — напісала прэс-сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

25 студзеня журналіста Паўла Дабравольскага, які здымаў на відэа затрыманне хлопцаў, што дасталі транспарант пратэсту на судзе па «справе графіцістаў», затрымалі разам з пратэстоўцамі і збілі.

Са словаў затрыманых, ім нанеслі дзясяткі ўдараў нагамі.

Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі: гукі збіцця былі чуваць у зале суда. Пасля гэтага ў судзе Фрунзенскага раёна іх аштрафавалі на 9—10 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0