Некаторыя паштовыя паслугі падаражэюць у Беларусі з 1 лютага. Інфармацыя пра новыя тарыфы размешчаная на сайце РУП «Белпошта».
Зменяцца тарыфы на ўнутрырэспубліканскія паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання, міжнародныя адпраўленні, паслугі спецыяльнай сувязі.
За перасылку звычайнага міжнароднага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай да 20 г трэба будзе заплаціць Br12,6 тыс. (было Br10,5 тыс.), прыярытэтнага — Br14,4 тыс. (было Br12 тыс.). Перасылка простай міжнароднай паштоўкі (карткі) будзе каштаваць Br9,3 тыс. (было Br7,8 тыс.), прыярытэтнай — Br11,7 тыс. (было Br9,6 тыс.).
Тарыф за перасылку ўнутры краіны заказных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 г складзе Br15 тыс. Для фізічных асоб (быў Br13,2 тыс.) і Br15,6 тыс. Для юрыдычных асоб і ІП (быў Br13,8 тыс.). Тарыфы на адпраўку звычайных лістоў, бандэроляў, дробных пакетаў да 20 г не зменяцца.
Тарыфы пазначаныя з улікам ПДВ.
Каментары