Максім Суботкін, Уладзімір Беражкоў, Ігар Рачкоўскі, Tribuna.com

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былых службовых асоб ЗАТ ХК «Дынама-Мінск», паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Ім прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні. Дзеянні былога генеральнага дырэктара хакейнага клуба М. Суботкіна ў выніковай рэдакцыі абвінавачванні кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 424, ч.3 арт.426, ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а былога генеральнага менеджара клуба У.Беражкова паводле ч.3 арт.424, ч.4 арт.210.

Матэрыяльная шкода на суму больш за 3 мільярды рублёў пакрыта практычна цалкам.

Па завяршэнні азнаямлення з матэрыяламі крымінальнай справы абвінавачванымі заяўленыя хадайніцтвы аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым арт. 88-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы крымінальнай справы накіраваныя пракурору.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0