Кендрык Ламар прызнаны найлепшым рэп-выканаўцам, LA Times.

Кендрык Ламар прызнаны найлепшым рэп-выканаўцам, LA Times.

Спявачка Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду ў намінацыі «найлепшы поп-альбом» за запіс «1989». Песня Кендрыка Ламара Alright перамагла ў намінацыях «найлепшая рэп-песня» і «найлепшае рэп-выкананне».

У намінацыі «найлепшая рэп-песня» намінавалася кампазіцыя «Trap Queen» Fetty Wap'a, музыку да якой напісаў беларус Антон Мацулевіч, і яшчэ тры кампазіцыі. Перамог Ламар, якога цэніць Барак Абама.

Усяго Ламар перамог у пяці намінацыях.

Трэцюю ўзнагароду рэпер атрымаў у намінацыі «Найлепшае сумеснае рэп-выкананне» за песню These Walls. У запісе песні таксама ўдзельнічалі Bilal, Anna Wise & Thundercat.

Альбом Ламар To Pimp a Butterfly стаў найлепшым рэп-альбомам года, а акрамя таго, на папярэдняй цырымоніі Ламар атрымаў Grammy за сумесны з Тэйлар Свіфт кліп Bad Blood.

Група Alabama Shakes атрымала ўзнагароду за найлепшы альтэрнатыўны альбом (Sound & Color) і найлепшую рок-песню (Don't Wanna Fight). Найлепшым рок-альбомам быў прызнаны Drones гурту Muse.

Найлепшым танцавальным запісам была прызнана Where Are Ü Now, созданнная Skillex і Diplo разам з Джасцінам Біберам.

Запіс аўтабіяграфіі былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра перамог у намінацыі «Найлепшы размоўны альбом». Узнагароду за найлепшы музычны фільм атрымала карціна «Эмі» аб спявачцы Эмі Уайнхаўс. Найлепшым саўндтрэкам была прызнаная музыка да фільма Алехандра Гансалеса Іньярыту «Бёрдмэн» Антоніа Санчэса.

Гістарычны факт для беларускай музыкі — упершыню намінантам прэміі «Грэмі» стаў беларус. Трэк Антона Мацулевіча «Trap Queen» прэтэндаваў на перамогу ў намінацыі «Найлепшая рэп-песьня»

Бубнач гурту IQ48 Антон Мацулевіч (Tony Fadd) выклаў сваю музыку ў вольны доступ у сеціве. Яна спадабалася маладому амерыканскаму рэпэру Уілі Максвэлу (Fetty Wap), які напісаў на яе словы.

Іх сумесны сінгл «Trap Queen» дасягнуў 2-й пазыцыі ў Billboard, стаў плацінавым у Амерыцы, Новай Зеландыі і Даніі, залатым у Аўстраліі і Вялікабрытаніі.

Яго колькасьць праглядаў на Youtube імкнецца да 400 мільёнаў праглядаў. На Soundcloud яшчэ 127 мільёнаў праслухоўваньняў.

Ролік на песьню прызнаны найлепшым відэа дэбютанта на MTV Video Music Awards.

На галоўнай хіп-хоп прэміі ў ЗША BET Hip Hop Awards гэтая праца прызнаная песняй года.

А вось «Грэмі» Мацулевічу здабыць пакуль не ўдаллся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?