Аляксандр Лукашэнка не мае намеру адыходзіць ад абяцанняў, дадзеных падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу.

«Я ўжо не раз падкрэсліваў, што нам трэба прытрымлівацца той палітыкі, якую мы абяцалі народу падчас перадвыбарчай кампаніі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Некаторыя ва ўрадзе думаюць так: выбары скончыліся, прэзідэнта выбралі, ды, ён нешта абяцаў. Дык вось, за 20 гадоў я ніколі не адхіліўся ад таго, што абяцаў людзям! — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — І ніякага адыходу ад таго, што абяцана ў перыяд прэзідэнцкай кампаніі, быць не можа».

«Слухайце, у нас што, вайна? У нас што, катастрофа, землятрус, што мы павінны віляць, змяняючы пастаянна курс? Так, змяніліся ўмовы. Так, трошкі будзе складаней, — адзначыў кіраўнік краіны. — Але рэзаць па-жывому людзей, адбіраючы апошнія грошы з кішэняў у паловы насельніцтва, нікому не дазволена! з гэтага зыходзьце!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?