Улады Турцыі заявілі пра адказнасць рэжыму Башара Асада ў Сірыі да тэракту ў турэцкай сталіцы Анкары. Паводле слоў прэм'ер-міністра Турцыі Ахмета Давутаглу, урад Сірыі падтрымлівае мясцовых курдаў, якія займаліся арганізацыяй тэракту.

Раней паведамлялася, што непасрэдным выканаўцам тэракту, у выніку якога загінулі 28 чалавек, быў грамадзянін Сірыі. Улады Турцыі арыштавалі 9 чалавек па падазрэнні ў дачыненні да тэракту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?