Паліцыя бельгійскага горада Мехелен ведала аб імаверным месцазнаходжанні тэрарыста Салаха Абдэслама на працягу трох месяцаў, аднак так і не перадала гэтую інфармацыю ў Брусель.

Пра гэта заявіў кіраўнік мясцовай паліцыі Іў Богертс, перадае The Politico.

«На жаль, у маёй камандзе дапусцілі памылку… Калега.. забыўся перадаць інфармацыю пра дасье», — распавёў паліцэйскі.

Пры гэтым ён запэўніў, што ніякага наўмыснага ўтойвання інфармацыі не было.

26-гадовы Абдэслам лічыцца адным з двух жывых удзельнікаў нападаў у Парыжы 13 лістапада, якія забралі жыцці 130 чалавек.

Адказнасць за гэтыя тэракты ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Абдэслама затрымалі 18 сакавіка ў ходзе спецаперацыі ў Бруселі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0