Улады Бельгіі здзейснілі шэраг памылак напярэдадні і пасля сакавіцкіх тэрактаў у аэрапорце Завентэм і на станцыі метро «Маалбек», прызнаў мэр бельгійскай сталіцы Іван Маёр.
«Ход расследавання, безумоўна, трэба прааналізаваць. Ці былі памылкі? Вядома. Ці прапусцілі мы нешта? Зразумела, інакш нападу б не адбылося», — заявіў Маёр на сустрэчы з мэрам Парыжа Анн Ідальга.
У прыватнасці, на думку брусельскага мэра, памылкай было вызваленне затрыманага пасля выбухаў Файсала Шэфу, адпушчанага з-за наяўнасці алібі. Як сцвярджае Маёр, Шэфу вядомы тым, што вербаваў ў Бруселі мігрантаў у шэрагі джыхадзістаў.
У адказ на пытанне журналістаў пра тое, калі жыццё ў Бруселі вернецца ў звычайнае рэчышча, мэр горада адказаў, што «такой рэчы як «нармальнае жыццё» больш не існуе». «Мы павінны перагледзець гэтае азначэнне», — працягнуў Маёр.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)