4 сакавіка быў арыштаваны яшчэ адзін хлопец, які праходзіць па справе «антыфашыстаў»,  Зміцер Ціхановіч. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА-1 г. Мінска ў якасці абвінавачанага па ч.3 арт.339 КК РБ «Асабліва злоснае хуліганства». Яму, як і двум іншым хлапцам, Вадзіму Бойка і Іллі Валавіку, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Фота з акцыі, якую сябры затрыманых зладзілі на мінулым тыдні каля СІЗА на Валадарскага.

Фота з акцыі, якую сябры затрыманых зладзілі на мінулым тыдні каля СІЗА на Валадарскага.

Такія вялікія тэрміны пагражаюць антыфашыстам за бойку на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Мінску, якая адбылася 29 чэрвеня 2014 года. Паводле версіі следства, абвінавачваныя бралі ўдзел у ёй. Пацярпелых сярод пасажыраў няма, было разбіта шыба ў тралейбусе і распылены газ. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?