Аператар life:) на афіцыйным сайце паведаміў аб тым, што з 25 красавіка 2016 г. ўносяцца змены ў публічны дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (заключаецца паміж кампаніяй і абанентамі).

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Дамова дапаўняецца пунктам 8.2.1, які абвяшчае, што ў выпадку скасавання дамовы па ініцыятыве абанента на працягу 90 дзён з моманту заключэння дамовы, абанент пакрывае аператару «панесеныя выдаткі па падключэнні да сеткі сувязі і актывацыі абаненцкага нумара».

З 25 красавіка ўказаны тарыф будзе складаць 100 тысяч рублёў. Пры гэтым ёсць шэраг катэгорый грамадзян, якія вызваляюцца ад плацяжу:

фізічныя і юрыдычныя асобы, што датэрмінова і ў поўным аб'ёме выканалі грашовыя абавязацельствы па прапановах, якія прадугледжваюць перадачу ў карыстанне канцавых абаненцкіх прылад;

юрыдычныя асобы, якія абслугоўваюцца на ўмовах перадаплаты паслугаў;

фізічныя і юрыдычныя асобы, скасаванне дамовы аб аказанні паслуг электрасувязі з якімі адбываецца ў сувязі з пераносам нумара ў сетку іншага аператара сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0