Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Турцыю, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што 14 красавіка ў Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы возьме ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе пад дэвізам «Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру». Чакаецца, што падчас мерапрыемства прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай.

Праграмай рабочага візіту таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з лідарамі замежных краін.

Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва — міжнародная арганізацыя, у склад якой уваходзяць больш за 50 краін з насельніцтвам 1 млрд чалавек. Беларусь і АІС маюць шмат у чым супадаюць падыходы і прыярытэты на міжнароднай арэне, у першую чаргу ў такіх сферах, як сямейныя каштоўнасці, рэлігійная талерантнасць, устойлівае развіццё, правы чалавека, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0