фота са старонкі Мемарыялу

фота са старонкі Мемарыялу

Невядомы абліў зялёнкай расійскую пісьменніцу Людмілу Уліцкую на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Усерасійскага конкурсу гістарычных даследчых работ старшакласнікаў «Чалавек у гісторыі. Расія — ХХ стагоддзе» ў маскоўскім Доме кіно. Пра гэта распавяла куратар праграм цэнтра «Мемарыял» Аляксандра Паліванава.

Паводле яе слоў, каля 20 чалавек у савецкай вайсковай форме і з георгіеўскімі стужкамі прыйшлі да Дома кіно, калі пачалася цырымонія, і пачалі крычаць яе гасцям «Фашысты!» і «Нацыянал-здраднікі!»

Уліцкай, якая ўзначальвае журы конкурсу, пырснулі ў твар зялёнкай, яшчэ аднаму ўдзельніку мерапрыемства — нашатырным спіртам. Таксама тых, хто прыйшоў на цырымонію, закідалі сырымі яйкамі.

Ці з'яўляюцца нападнікі прадстаўнікамі якога-небудзь грамадскага руху, Паліванава не ведае. Між тым фота з месца нападу апублікавала ў сваім твітары актывістка «Нацыянальна-вызвольнага руху» Марыя Катасонава.

***

Затым быў здзейснены напад у Маскве на заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксея Навальнага.

Па словах палітыка, адзін з нападнікаў плюхнуў у яго «нейкі едкай сіняй хімічнай вадкасцю». Навальны «крыху пабегаў за ім па стаянцы», а потым «паехаў дадому пераапранацца». «Кашулю прыйшлося выкінуць», — распавёў ён.

Адказнасць за напад узяў на сябе рух SERB. У каментары парталу Life удзельнікі арганізацыі распавялі, што паспрабавалі кінуць у апазіцыянера торт, а калі не атрымалася, аблілі яго вадкасцю з рэзкім пахам.

Навальны звязаў напад з інцыдэнтам ля Дома кіно, дзе і быў напад на Людмілу Уліцкую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?