Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмяркоўваюць у Мінску сумесную работу дзвюх краін у інтэграцыйных фарматах.

Рабочы візіт у Беларусь кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства пачаўся 15 мая. Парадак дня ўключае ў сябе шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва, сумеснай работы ў розных інтэграцыйных фарматах, у першую чаргу ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Міністры таксама абмяркоўваюць тэму ўзаемнай падтрымкі і ўзгаднення падыходаў да дзейнасці на пляцоўках розных міжнародных арганізацый. Бакі абмяняюцца думкамі па найбольш актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці. У ходзе перагавораў будуць закрануты і пытанні развіцця дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?