У Смалявіцкім раёне, Азярыцка-Слабадскім сельсавеце, каля вёсак Дамашаны, Дзінараўка, Падыгрушша і інш., за апошні час была нанесеная вялікая шкода прыродзе. Мясцовая ПМК пры ачыстцы меліярацыйных каналаў разбурыла шматлікія паселішчы баброў па рацэ Пліса. Таксама выкарчавалі і кустоўе ўздоўж ракі Плісаў, дзе жывуць зайцы.

На думку начальніка Смалявіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, да гэтага трэба ставіцца па-філасофску і не звяртаць увагі, усё зроблена па праекце, і баброў трэба адстрэльваць, а заяц знойдзе сабе месца. Гэта адказ галоўнага чалавека, які сочыць за аховай прыроды ў раёне…

Маю пытанні і па выкарыстанні гербіцыду «Аграшчыт» супраць баршчавіка. Мне падаецца, што ён трапляе ў рэкі і азёры.

Зварот у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў бессэнсоўны, склалася ўражанне, што гэтая ўстанова для паператворчасці, а не для аховы прыроды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?