Аляксандр Лукашэнка чакае ад Мінаблвыканкама вырашэння шэрага праблемных пытанняў з развіццём інфраструктуры ў аграгарадках паблізу Мінска. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямёна Шапіру.

«Будаўніцтва ў аграгарадках, перш за ўсё застарэлая праблема Калодзішчаў - абазначыў кіраўнік дзяржавы адно з праблемных пытанняў. - Калодзішчы трэба прыводзіць у парадак. Перспектыўнае месца, людзі там будуюцца, хочуць там жыць. Ды і ў любой сёння вёсцы ў Мінскім раёне і не толькі ідзе будаўніцтва. Трэба наводзіць парадак, прадастаўляць людзям участкі. Няхай будуюцца, укладваюць свае сродкі».

Сямён Шапіра паведаміў прэзідэнту аб выкананні даручэнняў па навядзенні парадку вакол Мінска. «Калодзішчы чакаюць сур'ёзнага рамонту. Там пражываюць больш за 16 тыс. чалавек. Мы завяршаем цяпер Бараўляны, наперадзе яшчэ работа па навядзенні парадку ў Самахвалавічах, Гатаве, Міханавічах», - сказаў губернатар.

Паводле яго слоў, у выніку хуткага развіцця будаўніцтва ў Мінскім раёне ўзнікла адставанне ў пытанні стварэння неабходнай інфраструктуры для зручнага жыцця людзей, у тым ліку дарог, вадаводаў. «Там ёсць пэўны пералік праблем, якія неабходна вырашыць. Галоўнае - адшукаць фінансавыя сродкі. Варыянты вырашэння гэтага пытання намечаны. Думаю, мы зрушымся тут з месца», - дадаў Сямён Шапіра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?