Паводле слоў Сораса, сітуацыя люстрана адлюстроўвае тую, што склалася ў канцы 1980-х гадоў — тады, наадварот, Савецкі Саюз распадаўся, а Еўрасаюз набіраў сілу.

Выступаючы ў Лондане на мерапрыемстве руху «Адкрытая Расія» Міхаіла Хадаркоўскага, Сорас дадаў, што бачыць прамую сувязь паміж лёсам ЕС і будучыняй Украіны.

У лютым Сорас напісаў калонку, у якой выказваў меркаванне, што Расіі можа пагражаць банкруцтва ў 2017 годзе.

Фінансіст звязваў будучае банкруцтва «пуцінскага рэжыму» з неабходнасцю пагашаць значныя аб'ёмы знешніх запазычанасцяў ў наступным годзе.

«Рэжыму Пуціна пагражае банкруцтва ў 2017 годзе, калі надыдзе тэрмін пагашэння вялікай часткі яго замежнага доўгу, а палітычныя хваляванні могуць успыхнуць яшчэ раней», — прадказаў фінансіст і філантроп, чый фонд «Адкрытае грамадства» у лістападзе быў прызнаны непажаданым на тэрыторыі Расіі як «фонд, які ўяўляе пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу». Каб пазбегнуць гэтага, на думку Сораса, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спрабуе пасварыць еўрапейскія дзяржавы і за кошт гэтага вызваліць сваю краіну ад накладзеных на яе санкцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?