Краіны Еўрасаюза заклікалі Брытанію хутка правесці перамовы аб выхадзе з блока па выніках агульнанацыянальнага рэферэндуму аб членстве ў ЕС.

У Берліне ў суботу прайшло экстраннае пасяджэнне прадстаўнікоў шасці краін-заснавальніц ЕС.

Брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран раней заявіў, што пакіне свой пост да кастрычніка, каб яго пераемнік змог удзельнічаць у перамовах.

«Мы заяўляем ўсе разам, што гэты працэс павінен пачацца як мага хутчэй, каб пакласці канец няпэўнасці і дазволіць нам сканцэнтравацца на будучыні Еўропы», — сказаў міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Яго галандскі калега Берт Кундэрс адзначыў, што палітычны вакуум непрымальны для кантынента. «Мы павінны перагарнуць старонку», — сказаў міністр замежных спраў Нідэрландаў.

У той жа час канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла: «Гэта, вядома, не павінна цягнуцца бясконца, але я не буду настойваць на найкарацейшых тэрмінах».

Яна дадала, што няма неабходнасці весці перамовы ў адкрыта нядобразычлівай манеры.

У сераду — на наступны дзень пасля перамоваў Кэмерана з еўрапейскімі калегамі — пройдзе першы саміт лідараў ЕС без Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?