Краіны «Вышаградскай чацвёркі» сумняваюцца ў актуальнасці прапаноў нямецкага і французскага міністраў замежных спраў па паглыбленні «палітычнага саюза» ў Еўропе пасля рашэння Вялікабрытаніі пакінуць ЕС.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Заоралек, паведамляе Deutsche Welle.

Выступаючы ў панядзелак 27 чэрвеня, пасля сустрэчы з калегамі з Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Францыі і Германіі, Заоралек падкрэсліў, што пакуль казаць аб хуткай інтэграцыі ў ЕС няма сэнсу.

«Няма сэнсу казаць аб хуткай або безагляднай інтэграцыі, гэта было б бессэнсоўным адказам на тое, што адбылося ў Вялікабрытаніі. Аказалася, што грамадскасць адстае ад гэтых (інтэграцыйных) працэсаў, гэта працэсы, якія не былі растлумачаныя грамадскасці», — адзначыў ён.

Кіраўнік МЗС Чэхіі таксама дадаў, што чатыры ўсходнееўрапейскія члены ЕС выказалі перасцярогу адносна прапанаванай агульнай палітыкі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0