Падобна на тое, прагназаваны банкаўскі калапс адмяняецца. Да 7 раніцы ўжо некаторыя беларускія банкі паведамілі пра тое, што карткі і банкаматы працуюць пасля пераходу на новыя грошы.
«Пачынаючы з 05 гадзін 36 хвілін 01.07.2016 сістэма апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў функцыянуе ў штатным рэжыме і трымальнікам плацежных картак банкаў, падлучаных да ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», даступная магчымасць здзяйснення аперацый з выкарыстаннем плацежных картак», — гаворыцца на сайце Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.
«Рады паведаміць, што банкаўскія карты, а таксама тэрміналы, кэш-іны і банкаматы МТБанка аднымі з першых аднавілі сваю працу», — паведаміла прэс-служба МТБанка.
Таксама Банк БелВЭБ а 6 раніцы распавёў аб «аднаўленні правядзення аперацый, звязаных з выкарыстаннем плацежных картак банка».
«Усе банкаматы запушчаныя і ўжо працуюць», — паведамілі нам у Прыёрбанку.
Альфа-Банк таксама парадаваў сваіх кліентаў магчымасцю зняць наяўныя ў банкаматах, якія працуюць з раніцы.
Нагадаем, напярэдадні беларусы масава здымалі наяўныя, баючыся таго, што карткі не будуць працаваць усе выходныя.