У Карагандзінскай вобласці Казахстана затрымалі шасцярых чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Паводле звестак крыніцы ria.ru, блізкага да сілавых структураў Казахстана, затрыманыя планавалі напад на расійскую вайсковую частку, пасля чаго збіраліся збегчы ў Сірыю.

Усе затрыманыя — мясцовыя жыхары. Афіцыйнага пацверджання звестках аб падрыхтоўцы нападу на расійскіх вайскоўцаў няма.

***

У Карагандзінскай вобласці размешчаны радыётэхнічны вузел, які ўваходзіць у расійскую сістэму прадухілення ракетнага нападу. Таксама Расія арандуе ў Казахстана палігон Сары-Шагал, які выкарыстоўваецца для ракетных выпрабаванняў.

Пра тое, што ў Карагандзінскай вобласці затрымана група меркаваных тэрарыстаў, стала вядома 26 чэрвеня. Адзін з удзельнікаў групы пры затрыманні падарваў сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?