Фота chesapeakewildliferemoval.com.
Спачатку лабараторыя працавала над гэтак званым «робатам-мулам» — гідраўлічнай чатырохногай машынай з бензінавым рухавіком.
Робат мог суправаджаць марскую пяхоту з грузам да 130 кілаграмаў. Аднак машына аказалася занадта гучнай.
Робат-мул на выпрабаваннях.
Потым пачалі працаваць над стварэннем робата памерам з сабаку ці котку, якога можна было б запакаваць у заплечнік звычайнага жаўнера. Гэты прататып плануюць скончыць у наступным годзе.
Аднак цяпер выключна для разведвальных задач ствараюць робата-вавёрку. Такі робат можа спатрэбіцца любому аддзяленню марпехаў для перадачы інфармацыі пра пазіцыі праціўніка.
Магчыма, невялікі робат таксама зможа шукаць міны і імправізаваныя выбуховыя прылады, мяркуе менеджар праграмы Майк Осбарн.