Надзея Саўчанка перакананая, што палітычную сістэму ва Украіне можна змяніць толькі зверху. Пра гэта дэпутат Вярхоўнай рады ад партыі «Бацькаўшчына» заявіла ў інтэрв'ю DW.

Пры гэтым яна не выключыла існаванне пераходнага перыяду дыктатуры. «Каб змяніць паўнамоцтвы прэзідэнта, структуру краіны, законы перазапусціць, каб яны дзейнічалі для людзей, перамагчы карупцыю — трэба стаць такім дыктатарам, які трымае ўсё ў сваіх руках. Для таго, каб вярнуць гэтую ўладу народу і зрабіць так, каб больш ніколі ўладу ў народа не забралі», — адзначыла Саўчанка.

На пытанне пра прэзідэнцкія амбіцыі Надзея Саўчанка адказала, што лічыць такое развіццё падзей хутчэй неабходнасцю. «Я адказвала, што не хачу, але я адказвала, што магу. А цяпер я, напэўна, адкажу, што, хутчэй за ўсё, ужо павінна», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0