Грамадзян Беларусі няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку падзей у Мюнхене 22 ліпеня.

«Паводле інфармацыі паліцыі Мюнхена на гэты момант, сярод загінулых і пацярпелых у выніку падзей 22 ліпеня грамадзян Беларусі няма», — паведамляе МЗС на сваёй старонцы ў твітары.

Раней знешнепалітычнае ведамства інфармавала, што беларускае генеральнае консульства ў Мюнхене «старанна адсочвае сітуацыю».

У выніку страляніны ў Мюнхене, якая адбылася напярэдадні, загінулі 10 чалавек, паранены 16, паведамляюць СМІ. Стральбу адкрыў 18-гадовы грамадзянін Германіі іранскага паходжання, які пасля застрэліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?