Аэрапорт Мадэйры атрымае імя форварда «Рэала» і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.

Getty

Пра рашэнне змяніць назву паветранай гавані паведаміў кіраўнік урада выспы Мігель Альбукерке.

Раналду нарадзіўся ў сталіцы Мадэйры Фуншале. Гэтым летам Крышціяну стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе зборнай Партугаліі, будучы капітанам каманды.

Міжнародны аэрапорт Мадэйры быў адкрыты ў 1964 годзе. Гадавы пасажыраабарот складае каля 2,5 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?