Ад пачатку года колькасць беларусаў павялічылася на 1590 чалавек.
Такім чынам, па стане на 1 ліпеня 2016 года насельніцтва Беларусі дасягнула 9 500 290 чалавек.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Апошні раз такая лічба фіксавалася ў 2010 годзе. Максімальная ж колькасць беларусаў жыла ў 1994 годзе. Тады, у год прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, насельніцтва складала 10,24 мільёна чалавек.
За кошт чаго адбываецца цяперашняе павялічэнне? Перадусім за кошт мігрантаў. Міграцыйны прырост за першае паўгоддзе — 4261 чалавек. Едуць пераважна з Расіі, Украіны і Казахстана.
Смяротнасць па-ранейшаму крыху перавышае нараджальнасць — 61297 супраць 58266 чалавек ад пачатку года.
0
0
0
0
0
0