Міністэрства ЖКГ зацвердзіла правілы ўтрымання і добраўпарадкавання могілак, паведамляе Нацыянальны прававы партал. У іх гаворыцца пра тое, як павінны быць абсталяваныя месцы пахаванняў і магілы.

Вось некалькі пунктаў з новых правіл:

  • Тэрыторыя могілак абсталюецца зручнымі пад'ездамі, па якіх да месца пахавання можа даехаць катафалк і якія дазваляюць праводзіць работы па ўтрыманні і добраўпарадкаванні магілы.
  • Ля цэнтральнага ўваходу, галоўнага праезду або алеі на тэрыторыі дзеючых месцаў пахавання ўладкоўваюцца рытуальныя пляцоўкі.
  • Галоўны праезд на могілках павінен быць шырынёй 6,0-9,0 м, каб забяспечваць двухбаковы рух. Уздоўж галоўнага праезду з абодвух бакоў павінны быць уладкаваныя тратуары шырынёй не менш за 0,75 м.
  • Галоўны і дадатковы праезды паміж сектарамі, праходы ў алеях, а таксама пляцоўкі каля ўваходу на могілкі, дарожкі да месцаў забору вады і грамадскіх прыбіральняў, месцаў для збору смецця ладзяцца з цвёрдым пакрыццём такім чынам, каб забяспечваўся сцёк атмасферных і талых вод з тэрыторыі месца пахавання.
  • Дапускаецца абсталяванне дадатковых праездаў (галоўнага праезду для сельскіх могілак) і пешаходных дарожак з гравійна-пясчанай сумесі.
  • На сельскіх могілках павінна быць добраўпарадкаваная пляцоўка для смецця, агароджа і пры неабходнасці — грамадская прыбіральня.
  • Ля цэнтральнага ўезду і дадатковых уваходаў на тэрыторыю могілак прадугледжваюцца аўтамабільныя паркоўкі і (або) прыпынкі пасажырскага транспарту.
  • Пры праектаванні і ўзвядзенні (рэканструкцыі) месцаў пахавання, пераважна ў гарадской мяжы, прадугледжваецца вонкавае асвятленне тэрыторыі каля цэнтральнага ўезду (галоўнага ўваходу) і пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці — ля дадатковых уваходаў.
  • Адлегласць паміж участкамі для пахавання ў шэрагу па доўгіх баках магіл павінна быць не меней за 0,5 м, па кароткім — не менш за 1 м.
  • Глыбіня магілы на ўчастку для пахавання павінна быць не менш за 1,5 м з улікам мясцовых глебава-кліматычных умоў. Адлегласць ад дна магілы да ўзроўню стаяння грунтавых вод павінна быць не меней за 0,5 м. Адразу пасля пахавання над магілай павінен быць уладкаваны надмагільны пагорак вышынёй 0,5 м ад паверхні зямлі. Надмагільны пагорак павінен выступаць за бакі магілы для абароны яе ад паверхневых вод.
  • Агароджы на могілках павінны быць вышынёй да 40 см, максімальная вышыня надмагільных збудаванняў не павінна перавышаць 1,8 м.
  • Падзахаванне ў існуючую магілу труны з целам (парэшткамі) памерлага мужа (жонкі), альбо аднаго з блізкіх сваякоў, іншых памерлых сваякоў можа рабіцца па заканчэнні 20 гадоў пасля першага пахавання, зробленага на глыбіню не меней за 1,5 м, або пры наяўнасці вольнага месца (у межах участка для пахавання, агароджы, кветніка) памерам не менш як 1 метр па шырыні.
  • Пры звароце сваякоў памерлага, як правіла, дазваляецца рабіць пахаванне з разлікам наступнага пахавання ў другім шэрагу па вышыні да заканчэння 20 гадоў пасля першага пахавання. Пры гэтым глыбіня магілы для першага пахавання павінна быць не менш за 2,5 м і адлегласць ад дна магілы да ўзроўню стаяння грунтавых вод павінна быць не менш за 0,5 м, а глыбіня магілы для другога пахавання павінна быць не менш за 1,5 м.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0