Абедзве гульні ў футбольнай Лізе Еўропы з удзелам беларускіх каманд скончыліся нічыімі.

Мінскае «Дынама» ў гасцях спаборнічала з сербскай «Ваяводзінай». Вынік — 1:1 дзякуючы голу ўкраінскага нападаючага Будніка. Адзначым, што легіянер «Дынама» забіў у першай жа гульні за клуб.

Гульня ў адказ адбудзецца 4 жніўня ў Брэсце.

А жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і аўстрыйскі «Рапід» не забілі ніводнага гола. Пераможца пары вызначыцца 4 жніўня ў Вене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?