На сайце «Мыйдадзір», які займаецца дастаўкай тавараў пад замову, у раздзеле «Патрыятычныя тавары» знаходзяцца вось такія налепкі на аўтамабіль:

На старонках крамы ўпэўненыя, што такія налепкі «дададуць разынку ўладальніку аўто» і «будуць выклікаць усмешку на тварах людзей».

«Наша Ніва» пазваніла ў інтэрнэт-краму, але аператарка кінула трубку. Пасля званка з іншага нумара сказала, што ў іх акурат у той момант сеў тэлефон, адказваць на пытанні журналіста адмовілася.

Таксама патрыятычным таварам лічацца асадкі з надпісам «Руская душа». А вось беларускай сімволікі ў гэтым раздзеле няма.

* * *

абноўлена 2 жніўня.

Уласнік інтэрнэт-крамы запэўніў, што такога тавару на сайце больш не будзе. Ён патлумачыў, што налепкі і значкі не прадаваліся і раней — інфармацыя пра іх была проста скапіяваная з расійскіх каталогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?