Многія мараць аб'ехаць увесь свет, аднак толькі адзінкі могуць увасобіць сваю мару ў жыццё. А вось аўстралійцу Лэклену Смарту не толькі ўдалося здзейсніць кругасветнае падарожжа, але і паставіць рэкорд — ён стаў самым маладым чалавекам, які ў адзіночку абляцеў Зямлю на аднаматорным самалёце, паведамляюць інфармагенцтвы.

Падарожнік нарадзіўся ў штаце Квінсленд. Кругасветку ён змог здзейсніць у 18 гадоў, пабіўшы папярэдні сусветны рэкорд, які ў 19 гадоў паставіў жыхар ЗША Мэт Гутмілер.

Кругасветка доўжылася сем тыдняў. За гэты час Лэклен зрабіў 24 пасадкі ў 15 краінах свету. Самым складаным падчас падарожжа, як прызнаўся сам рэкардсмен, былі капрызы надвор'я і цяжкасці пры зносінах з замежнымі авіядыспетчарамі. Хлопец адзначыў, што адправіўся ў шлях не дзеля славы, а каб прадэманстраваць сваім аднагодкам важнасць пастаноўкі вялікіх мэтаў і магчымасць іх рэалізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0