Увечары 26 жніўня ў Брэсце адбылася аварыя са смяротным зыходам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 21:45 гадзін 21-гадовы берасцеец рухаўся па Варшаўскай шашы за рулём «Фальксваген Пасат». Ён здзейсніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам.

У выніку наезду пешаход загінуў на месцы. У цяперашні час вызначаецца асоба загінулага мужчыны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Вядома, што за 30 хвілін да смяротнага наезду загінулы спрабаваў рукой спыняць машыны, знаходзячыся на абочыне, аднак ніхто не спыняўся.

ДАІ нагадвае, што ў такой сітуацыі варта падабраць чалавека альбо пазваніць па нумары 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?