У такіх збудаваннях, на думку навукоўцаў, будуць жыць першыя даследчыкі Марса, AFP

У такіх збудаваннях, на думку навукоўцаў, будуць жыць першыя даследчыкі Марса, AFP

НАСА скончыла эксперымент па сімуляцыі жыцця на Марсе, які доўжыўся адзін год. Каманда з шасці навукоўцаў жыла на Гаваях ва ўмовах, у якіх людзі, па чаканням навукоўцаў, будуць жыць на Марсе.

З 29 жніўня 2015 года група знаходзілася ў амаль поўнай ізаляцыі. Шэсць чалавек жылі ў невялікім купалападобным будынку без свежага паветра, свежай ежы і магчымасці як-небудзь адасобіцца. З прадуктаў харчавання ў іх былі ў асноўным кансервы.

Ва ўдзельнікаў эксперыменту было няшмат асабістай прасторы, AFP

Ва ўдзельнікаў эксперыменту было няшмат асабістай прасторы, AFP

Удзельнікі эксперыменту маглі выходзіць на вуліцу толькі ў спецыяльных касцюмах.

Навукоўцы мяркуюць, што прыкладна так будуць жыць астранаўты, якія паляцяць на Марс. Працягласць місіі, па іх ацэнках, можа скласці ад аднаго года да трох гадоў.

Даследаванне правёў Гавайскі універсітэт пры падтрымцы НАСА. Навукоўцы спрабавалі зразумець, як чалавек адчувае сябе ў падобных умовах.

Зараз, па словах арганізатараў сімуляцыі, ўдзельнікі хочуць паесці свежай ежы і выкупацца ў акіяне. У эксперыменце ўдзельнічалі французскі астрабіёлагі, нямецкі фізік і чатыры амерыканцы — пілот, архітэктар, журналіст і аграном.

Месца, дзе ладзіўся эксперымент, было абранае з-за яго аддаленасці ад цывілізацыі, Reuters

Месца, дзе ладзіўся эксперымент, было абранае з-за яго аддаленасці ад цывілізацыі, Reuters

Эксперымент НАСА стаў другім па працягласці такім даследаваннем у свеце. Самую доўгую сімуляцыю умоў пражывання на Марсе правялі ў Расіі ў рамках праекта «Марс-500». Шэсць чалавек правялі ў ізаляцыі 520 дзён з чэрвеня 2010 года па лістапад 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?