ЦВК Беларусі рэкамендаваў выбарчым камісіям пры падліку галасоў не адсоўваць назіральнікаў далей трох метраў ад стала, аднак яны могуць быць дапушчаныя і да самога стала. Пра гэта распавяла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы «Трэба разабрацца» на тэлеканале АНТ.

фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

«Гэта наша рэкамендацыя, Цэнтральнай камісіі», — заўважыла Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, на гэтых парламенцкіх выбарах ёсць выразна вызначанае правіла, што адзін бок стала, дзе будуць падлічвацца бюлетэні з галасамі выбаршчыкаў, павінен быць вольны для агляду удзельнікаў маніторынгу.

«Гэта абавязковая ўмова, — патлумачыла старшыня Цэнтрвыбаркама. - Што тычыцца метражу, камісія можа нават падпусціць назіральнікаў да стала, калі лічыць магчымым». Па словах старшыні ЦВК, у гэтым пытанні вельмі шмат што залежыць ад паводзінаў назіральнікаў, а таму ў кожным выпадку ён будзе вырашацца суб'ектыўна.

«Тым не менш мы рэкамендавалі, каб гэта адлегласць была не большай за тры метры. Ніхто не будзе вымяраюць адлегласць, яна, вядома, будзе цалкам умоўнай, зыходзячы са здаровага сэнсу, для таго, каб назіральнікі бачылі гэтую працэдуру», - заўважыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?