Канадская кампанія Blackberry спыняе вытворчасць смартфонаў, гаворыцца ў заяве кампаніі. Прычынай гэтага рашэння стала няўдалая спроба пераходу на аперацыйную сістэму Android.
ndtv.com
Надзея падняць цікавасць спажыўцоў да новых мадэлей Blackberry аказалася марнай, квартальная выручка кампаніі знізілася на 32%.
Распрацоўку і вытворчасць камплектуючых Blackberry перадае кампаніям-партнёрам, у прыватнасці, адной з інданэзійскіх кампаній.
У самой жа кампаніі зоймуцца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і аказаннем IT-паслуг.
У пачатку 2000-х гадоў Blackberry была адным з лідараў рынку смартфонаў з капіталізацыяй 80 мільярдаў даляраў, але не здолела канкураваць з iPhone і смартфонамі на платформе Android. Пакупніцкі попыт на тэлефоны кампаніі ў апошнія гады пастаянна зніжаецца.
Цяпер капіталізацыя кампаніі складае 5,4 мільярда даляраў.