Каля дзесяці пратаколаў складзена на ўдзельнікаў акцыі салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам, якая прайшла 18 кастрычніка ў будынку Мінскага гарадскога суда, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

14, 17 і 18 кастрычніка актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі Пальчыса і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку блогеру. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы на яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У аўторак, паведаміў Севярынец, пратаколы складзеныя ў адносінах да яго самога, Максіма Вінярскага, Юліі Фраловай, Сяргея Стрыбульскага, Алеся Макаева, Сяргея Пальчэўскага, Аляксея Шэіна і інш.

Адвакат Пальчыса, паведаміў Севярынец, сказала, што скандаванне ўдзельнікаў акцыі добра чуваць у зале суда. Таксама, паводле слоў палітыка, яна зазначыла, што «працэс не затрымліваецца, але ў яго вялікі аб`ём матэрыялу», а таму суд на гэтым тыдні наўрад ці завершыцца.

У судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін 19 кастрычніка. Актывісты ў гэты час маюць намер працягнуць акцыю салідарнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?