Алексій II. Фота pravmir.ru

Спадчынніца патрыярха Алексія II (Аляксея Рыдыгера), 80-гадовая Аляксандра Смірнова, падала заяву ў Арбітражны суд Масквы з патрабаваннем уключыць яе ў спіс крэдытораў «Внешпромбанка» (ліцэнзія адкліканая ў студзені 2016 года), паведамляе «Медуза».

Менавіта там знаходзіліся рахункі, на якіх ляжалі асабістыя зберажэнні нябожчыка патрыярха агульнай сумай каля 300 мільёнаў расійскіх рублёў — 2,92 мільёна даляраў, 8829 еўра і 9,37 мільёна рублёў. Смірнова патрабуе вярнуць ёй крыху больш за 305 мільёнаў рублёў.

Паводле судовых матэрыялаў, Рыдыгер склаў завяшчанне яшчэ ў 1976 годзе, прызначыўшы сваёй спадчынніцай ураджэнку Яраслаўскай вобласці Аляксандру Смірнову. Смірнова, у духоўным жыцці — ігумення Філарэта, была найбліжэйшай паплечніцай патрыярха, якая правяла побач з ім больш за 40 гадоў. Цяпер Філарэта — настаяцельніца маскоўскага падвор'я Пюхціцкага Свята-Успенскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра, размешчанага ў Эстоніі.

Ігумення Філарэта (справа), і ігумення Серафіма, настаяцельніца Свята-Іаанаўскага жаночага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Fr Maxim Massalitin / Flickr (CC BY 2.0)

Ігумення Філарэта (справа), і ігумення Серафіма, настаяцельніца Свята-Іаанаўскага жаночага манастыра ў Санкт-Пецярбургу. Фота: Fr Maxim Massalitin / Flickr (CC BY 2.0)

Пюхціцкі Свята-Успенскі манастыр быў адзіным жаночым манастыром на тэрыторыі СССР, які не быў закрыты ўладамі за ўвесь савецкі перыяд; больш за тое, туды нават прымалі новых паслушніц. Адна са спроб распусціць манастыр была зробленая ў 1961 годзе (тэрыторыю хацелі аддаць пад санаторый), але яе прадухіліў усё той жа будучы патрыярх Алексій, які тады быў епіскапам Талінскім і Эстонскім.

Менавіта Філарэта была першай, хто даведаўся аб смерці Алексія II, — яна знайшла патрыярха мёртвым 5 снежня 2008 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?