Група мастакоў Anonymouse усталявалі ў шведскім горадзе Мальмё вулічныя крамкі і кавярні для мышэй, піша unian.ua.

Тут і ніжэй фота: instagram.com/anonymouse_mmx

Назва групы Anonymouse складзеная са слоў «Anonymous» (ананімны) і «mouse» (мыш). Створаныя мастакамі «ўстановы» выглядаюць як чалавечыя. Каля аднаго з магазінаў вісіць афіша фільма «Were-rat» («пацук-пярэварацень»). Такім чынам мастакі стварылі «мышыны свет», які капіюе свет людзей.

12 снежня аўтары крамачак напісалі на сваёй старонцы ў Instagram, што іх працы прыцягнулі занадта шмат увагі, таму іх прыйшлося часова закрыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?